Logo Polskiego Radia
Print

У Цівалях было расстраляна каля 300 чыгуначнікаў у 1937-38 гг.

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.01.2017 15:34
Беларускіх чыгуначнікаў пакаралі за адмову адпраўляць эшалёны дэпартаваных у Сыбір і Запалярʼе.
Падчас ушанаваньня памяці чыгуначнікаў у ЦіваляхПадчас ушанаваньня памяці чыгуначнікаў у Ціваляхwww.novychas.by

Сябры аргкамітэта па стварэньні Гісторыка-асьветніцкага абʼяднаньня «Вяртаньне Памяці» ў межах кампаніі Марафон Памяці наведалі месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Цівалі.

У 1937-1938 гг. падвергнуліся палітычным рэпрэсіям працаўнікі чыгункі. Невядома дакладна, колькі рэпрэсавана чыгуначнікаў у Беларусі, і дзе дакладна яны пахаваныя. У Менску вядомае як мінімум адно такое месца – Цівалі. Пра тое, што ў саўгасе Цівалі быў магільнік быдла, людзі ведалі даўно, але ж пра магільнік як пра месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій, стала вядома толькі ў 1960-х гг., калі ў сувязі з пашырэньнем сталіцы ў раёне Цівалёў пачалося будаўніцтва, і магільнік плянавалася зьнішчыць. Сярод касьцей жывёл знайшлі прастрэленыя чарапы людзей і іх парэшткі, скручаныя калючым дротам.

Паводле слоў Сяргея Законьнікава, у 1938 годзе па загадзе сталінскага наркама Лазара Кагановіча «за сабатаж» – адмову адпраўляць эшалёны дэпартаваных у Сыбір і Запалярʼе – былі расстраляны каля 300 беларускіх чыгуначнікаў. Каб схаваць злачынства, іх целы былі закапаныя ў жывёльным магільніку ў Цівалях.

Дасьледаваньне месца згубы Цівалі стане адным з галоўных пунктаў дзейнасьці «Вяртаньня Памяці» ў 2017 годзе – у Год Памяці ахвяраў Вялікага тэрору.

Новы Час/нг


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт