Больш за 140 тыс. навагодніх елак прададзена на сьвяты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.01.2017 08:17
Толькі ў сталіцы Беларусі працавалі 20 ёлачных базараў.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.
Больш за 140 тыс. навагодніх дрэў рэалізавалі арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі за час навагодніх і калядных сьвятаў, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Пры гэтым для рэалізацыі навагодніх дрэў Мінлясгас арганізаваў 1148 гандлёвых пунктаў па ўсёй краіне. Толькі ў сталіцы працавалі 20 ёлачных базараў, на якіх лясгасы сталічнага аб'яднаньня прапаноўвалі навагоднія дрэвы.
„Па-ранейшаму карысталіся попытам букеты з сасновых і яловых лапак. За навагодні „сэзон” іх было прададзена амаль 3,5 тыс. штук. Таксама на ёлачных базарах было рэалізавана больш за 550 тыс. навагодніх дрэў у кадках”, - адзначылі ў ведамстве.
belta.by/аз