Logo Polskiego Radia
Print

З незаконнага абароту канфіскавана больш за 2,7 млн піратэхнічных вырабаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2017 15:06
Ад каталіцкіх Каляд (25 сьнежня) і дагэтуль ад выбухаў піратэхнікі пацярпела каля 30 чалавек.
Photo: pixabay.com


У Беларусі ў навагоднія сьвяты з незаконнага абароту канфіскавана больш за 2,7 млн піратэхнічных вырабаў. Такія даныя прывёў на прэс-канфэрэнцыі 3 студзеня начальнік упраўленьня аховы правапарадку МУС Дзьмітры Курʼян, піша БелаПАН.

Устаноўлена амаль 420 фактаў незаконнага абароту піратэхнікі. Ад каталіцкіх Каляд (25 сьнежня) і дагэтуль ад выбухаў піратэхнікі пацярпела каля 30 чалавек. Сярод пацярпелых дзевяць дзяцей.

Да 27 сьнежня міліцыя разам з прадстаўнікамі зацікаўленых дзяржорганаў ужо выявіла больш за 350 фактаў незаконнага абароту піратэхнічных вырабаў, канфіскавана больш за 2,5 млн адзінак рознай піратэхнікі.

Начальнік аддзела арганізацыі мэдыцынскай абароны пры надзвычайных сытуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук расказаў, што кожны год з 24 сьнежня і прыкладна па 10 студзеня піратэхнічныя траўмы атрымліваюць каля 100 чалавек (у асноўным траўмы кісьцяў рук, вачэй, апёкі твару). Прыкладна палова пацярпелых шпіталізуецца. Каля 15% з гэтых людзей становяцца інвалідамі.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт