У Беларусі знайшлі новае радовішча нафты
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.01.2017 09:15
Яно знаходзіцца на тэрыторыі Гомельскай вобласьці і атрымала назву Вугальскае.
Photo:Cornelia Kopp/flickr.com/Commercial use allowed
Інфармацыю пра знаходку распаўсюдзіла прэсавая служба прадпрыемства «Беларуснафта».
Адзначаецца, што нафта Вугальскага радовішча адносіцца да катэгорыі цяжкадаступных запасаў. Яна знаходзіцца на вялікай глыбіні — больш за 5200 метраў. Станоўчым фактарам для распрацоўкі стане анамальна высокі пластавы ціск.
Геалягічныя запасы новага радовішча ацэньваюцца ў 1 мільён 695 тысяч тон нафты.
У 2016 годзе "Беларуснафта" вяла здабычу нафты й газу на 60 радовішчах ў Беларусі, 13 — у Вэнэсуэле і 5 — у Расеі.
Паводле Наша Ніва/Белапан/юл