Лукашэнка падтрымаў праект мытнага кодэксу ЭАЭС
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
31.12.2016 11:43
Беларускі кіраўнік заявіў, што гэта аснова да далейшых перамоваў.
Foto: translacja na youtube.com
Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб Мытным кодэксе Эўразійскага эканамічнага саюзу ў якасьці асновы для правядзеньня перамоваў.
Гэта вынікае з указа № 499, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Указ прадугледжвае, што дамова будзе падпісаная пры дасягненьні пагадненьня ў межах ухваленага праекту. На правядзеньне перамоваў па дамове ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.
Новая рэдакцыя Мытнага кодэксу Эўразійскага эканамічнага саюзу была падпісаная 26 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэньні найвышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады. Подпіс пад гэтым дакумэнтам паставілі кіраўнікі Расеі, Казахстану, Армэніі і Кыргызстану.
Аляксандар Лукашэнка не прыехаў на саміт. Масква заявіла, што дакумэнты былі ўзгодненыя зь беларускімі партнэрамі, і будуць накіраваныя ў Менск на подпіс Лукашэнкі.
Мытны кодэкс ЭАЭС павінен замяніць Мытны кодэкс Мытнага саюзу, прыняты ў 2009 годзе. Плянуецца, што ён пачне дзейнічаць зь 1 ліпеня 2017 году.
Паводле Белта/Радыё „Свабода”/юл