Беларусь падпісала транспамежнае пагадненьне
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
31.12.2016 09:01
Ад імя ўрада Беларусі дакумэнт падпісаў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Photo: pixabay.com
Ідзецца пра пагадненьне аб фінансаваньні праграм транспамежнага супрацоўніцтва ЭЗ "Латвія-Летува-Беларусь" і "Польшча-Беларусь-Украіна" па лініі Эўрапейскага інструмэнту суседзтва на 2014-2020 гады.
Падпісаньне пагадненьняў стварае прававую аснову для ўдзелу Беларусі ў рэалізацыі названых праграм. Яны накіраваны на падтрымку супрацоўніцтва паміж краінамі-ўдзельніцамі ў такіх галінах, як кіраваньне дзяржаўнай мяжой, барацьба з транспамежнай злачыннасьцю, сумеснае рэагаваньне на надзвычайныя сытуацыі, абарона навакольнага асяродзьдзя, падтрымка прадпрымальніцтва, разьвіцьцё турызму, аховы здароўя і сацыяльных паслуг, ахова культурна-гістарычнай спадчыны, стымуляваньне міжкультурных сувязей і кантактаў паміж людзьмі.
Сукупны бюджэт абедзвьюх праграм перавышае 280 мільёнаў эўра, якія будуць выдзяляцца на праектную дзейнасьць у краінах-удзельніцах на конкурснай аснове. Пры гэтым больш за 20 мільёнаў эўра зарэзэрвавана на пазаконкурсную рэалізацыю ў Беларусі маштабных праектаў па разьвіцьці памежнай інфраструктуры.
Паводле Белта/юл