Logo Polskiego Radia
Print

Валейбалістка з водаканала стала самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.12.2016 14:47
Так беларуская прэса камэнтуе апошнія прызначэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Foto: streaming na youtube.com

Сёньня беларускі кіраўнік вызначыў новага кіраўніка сваёй адміністрацыі. Гэтая ўстанова забясьпечвае дзейнасьць прэзыдэнта Беларусі і кантроль за выкананьнем яго рашэньняў.

Пасаду кіраўніка заняла Натальля Качанава. Яна вядома тым, што 7 гадоў была мэрам Наваполацку, куды прыйшла з мясцовага водаканала. Валейболам займалася ў маладосьці ,выступаючы за ўнівэрсытэцкія каманды. Апошнія 2 гады новая кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі працавала намесьніцай прэм’ер-міністра па сацыяльных пытаньнях.

Натальля Качанава шырэй праславілася на пачатку бягучага году, калі назвала прымальным 60 даляравыя заробкі маладых трэнэраў.

Ейным першым намесьнікам таксама стаў “спартовец” Максім Рыжанкоў. У 2014 ён быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту, з 2012-га працаваў памочнікам Лукашэнкі ў пытаньнях фізычнай культуры, спорту і турызму, а да таго быў начальнікам упраўленьня зьнешняй палітыкі адміністрацыі Лукашэнкі.

Паводле Радыё “Свабода”/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт