Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі апошнім часам затрымалі траіх расейскіх прапагандыстаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.12.2016 12:53
На думку З. Бандарэнкі, А. Лукашэнка даведаўся, што Расея рыхтуе сцэнар яго зьвяржэньня.
www.pixabay.com

За апошнія некалькі дзён стала вядома пра затрыманьне ў Беларусі траіх аўтараў расейскага прапагандысцкага агенцтва Regnum – Сяргея Шыпценкі, Юрыя Паўлоўцава ды Дзьмітрыя Алімкіна. За напісаньне артыкулаў, у якіх аўтары зьневажаюць беларусаў як нацыю і ставяць пад сумнеў незалежнасьць краіны, іх падазраюць у “распальваньні нацыянальнай варожасьці”.

З чым зьвязана затрыманьне расейскіх прапагандыстаў? На думку каардынатара грамдзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Дзьмітрыя Бандарэнкі, на стол Лукашэнкі паклалі сьпіс расейскай агентуры і дадзеныя пра тое, што Расея ажыцьцяўляе апэрацыю дзеля таго, каб адлучыць яго ад улады.

Паводле Хартыя'97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт