Н. Саўчанка патаемна сустрэлася ў Менску з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.12.2016 11:41
Паводле І. Платніцкага, зь ёй быў абмеркаваны абмен палоннымі паводле формулы «ўсіх на ўсіх».
Photo:ВАДИМ ЧУПРИНА/wikipedia.org/CC BY-SA 4.0
Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай Народняй Рэспублікі» Ігар Платніцкі пацьвердзіў, што разам з Аляксандрам Захарчанкам сустракаўся з Надзеяй Саўчанкай у Менску.
Ігар Платніцкі заявіў, што ён і Захарчанка правялі сустрэчу з дэпутаткай Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзеяй Саўчанкай. Паводле яго, зь ёй быў абмеркаваны абмен палоннымі паводле формулы «ўсіх на ўсіх».
Як паведамлялі ўкраінскія СМІ, Саўчанка 7 сьнежня таемна наведала Менск, дзе сустрэлася з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР» Захарчанкам і Платніцкім.
Паводле Радыё Свабода/нг