Logo Polskiego Radia
Print

Слуцкі райвыканкам адмовіўся назваць вуліцу ў гонар слуцкіх паўстанцаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.12.2016 15:53
Чыноўнікі тлумачаць адмову перайменаваньня вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў «нежаданьнем саміх жыхароў».
wikimedia commons/public domain

Слуцкі раённы выканаўчы камітэт адмовіўся рэалізаваць прапанову грамадзянаў і перайменаваць Камсамольскую вуліцу ў вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Пар гэта паведамляе Радыё «Свабода».

У лстападзе гэтага году 550 случан зьвярнуліся да гарадзкіх уладаў з просьбай перайменаваць вуліцу Камсамольскую ў вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. 5 сьнежня грамадзкая актывістка Зінаіда Цімошак, адна з арганізатараў збору подпісаў за ўшанаваньне памяці слуцкіх паўстанцаў, атрымала афіцыйную адмову са Слуцкага райвыканкаму.

Асноўным аргумэнтам для нэгатыўнага адказу на просьбу ўшанаваньня памяці тысяч случан, што загінулі ў 1920 годзе ў барацьбе за незалежнасьць Беларусі, старшыня Слуцкага райвыканкаму Андрэй Янчэўскі лічыць нежаданьне саміх жыхароў вуліцы Камсамольскай перайменаваць вуліцу.

З тэксту адказу вынікае, што 24 лістапада 2016 году нібыта «раённым выканаўчым камітэтам быў праведзены сход грамадзян, падчас якога жыхары вуліцы Камсамольскай выказаліся супраць перайменаваньня вуліцы». Што гэта быў за таямнічы сход і колькі людзей там прысутнічала, зь якіх дамоў, райвыканкам не паведаміў, – паведаміла Зінаіда Цімошак.

svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт