Logo Polskiego Radia
Print

Жыхара Баранавічаў укусіў скарпіён

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2016 15:47
Мужчына выбіраў у краме бананы.
Photo: pixabay.com

Жыхара Баранавічаў, які выбіраў у краме бананы, укусіў скарпіён.

Інцыдэнт адбыўся ў адной з крамаў у горадзе Баранавічы. Мясцовы жыхар выбіраў бананы, калі раптам яго ўкусіла экзатычная жывёліна, як мяркуецца, скарпіён.

Мужчыну экстранна даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленьне гарадзкой бальніцы.

У цяперашні час стан пацыента ацэньваецца як здавальняючы. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

ont.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт