Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь залівае Вялікабрытанію нелегальнымі цыгарэтамі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.12.2016 14:37
Лёндан траціць на гэтым каля 2 мільярдаў даляраў незаплачаных падаткаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Каля адной траціны з 20 мільярдаў цыгарэт, вырабленых гарадзенскай фабрыкай «Нёман», трапляе нелегальна на рынак Вялікабрытаніі.

У Беларусі пачак цыгарэт каштуе ў пераліку 40 пэнсаў, а ў Вялікабрытаніі яго прадаюць за 3 фунты стэрлінгаў. Паводле ацэнак урадавых спэцыялістаў, на гэтым кантрабандным гандлі цыгарэт зь Беларусі Вялікабрытанія летась згубіла 2 мільярды даляраў у нявыплачаных падатках.

Брытанскія улады ня маюць доказаў, што цыгарэтная фабрыка «Нёман» у Горадні заахвочвае кантрабанду сваіх цыгарэт.

Паводле брытанцаў, галоўная частка цыгарэтнай кантрабанды зь Беларусі ідзе ў Вялікабрытанію ў дробных партыях, ці то ў багажы пасажыраў самалётаў, ці то ў мікрааўтобусах.

Паводле Радыё „Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт