На будаўніцтве Беларускай АЭС не хапае рабочых і спэцыялістаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        01.12.2016 18:08
                    
                                 
                
                
                    Спэцыялісты звальняюцца з-за значнага зьніжэньня заробкаў.
                
                
                    
                        
Здымак мае ілюстрацыйны характарFoto:  Rob/Flickr.com/CC BY-ND 2.0
                     
                
                
                
               
                
                         На будаўніцтве Беларускай АЭС адчуваецца недахоп кадраў: агулам нестае каля 800 рабочых і спэцыялістаў. Спэцыялісты звальняюцца з-за значнага зьніжэньня заробкаў.
Пра гэта паведамляе лістападаўскі бюлетэнь Падліковай палаты Расейскай Фэдэрацыі. Расейскае ведамства разам з Камітэтам дзяржкантролю Беларусі сёлета з траўня па верасень правярала ход будаўніцтва Беларускай АЭС.
Паведамляецца, што на працягу 2015 года года расейскі генпадрадчык "Атамбудэкспарт" не выконваў графік будаўніцтва атамнай станцыі. Напрыклад, будаўніча-мантажныя работы былі выкананыя на 80%, а пастаўка абсталяваньня — на 90%. У адставаньні вінавацяць як расейскіх, так і беларускіх будаўнікоў.
Не выконваецца графік работаў на першым энэргаблёку — тут адставаньне складае адзін-тры месяцы. Таксама няма рэзэрву па часе будаўніцтва карпусоў рэактара і турбіны, якая вызначае працягласьць будаўніцтва ўсёй атамнай станцыі.
Адной з асноўных прычынаў адставаньня ад графіку называецца недастатковая колькасьць будаўнікоў. Паводле зьвестак праверкі, заробкі спэцыялістаў на будаўніцтве АЭС скараціліся ў сярэднім удвая. Гэта тлумачыцца цяжкім фінансавым становішчам, у тым ліку дэвальвацыяй расейскага рубля.
euroradio.fm/яс