У Менску сустракаюцца кіраўнікі МЗС „нармандзкай чацьвёркі”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.11.2016 13:01
                    
                                 
                
                
                    Яны абмяркуюць у Менску дарожную карту па рэалізацыі менскіх пагадненьняў.
                
                
                    
                        
Photo: skhakirov/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          29 лістапада ў Менску заплянаваная сустрэча кіраўнікоў дыпляматыі так званай „нармандзкай чацьвёркі”, то бок Нямеччыны, Францыі, Расеі і Ўкраіна. Ініцыятарамі спатканьня сталі Бэрлін і Парыж.
Беларускі бок заявіў, што гатовы стварыць „усе неабходныя ўмовы для эфэктыўнага правядзеньня такой сустрэчы”.
Міністры абмяркуюць у Менску дарожную карту па рэалізацыі менскіх пагадненьняў для ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе.
nn.by/аз