Logo Polskiego Radia
Print

Менск – самы танны для зімовага адпачынку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2016 13:59
Самай дарагой эўрапейскай сталіцай гэтай зімой прызнаны Бэрн.
Помнік Леніна на Плошчы незалежнасьці ў Менску. Помнік Леніна на Плошчы незалежнасьці ў Менску. pixabay.com

Самай таннай эўрапейскай сталіцай для зімовых паездак зьяўляецца Менск. Пра гэта сьведчаць дасьледаваньне, праведзенае інфармацыйным парталам lenta.ru.

Пры складаньні рэйтынгу топ-10 улічваліся зьвесткі аб кошце пералёту з Масквы ў абодва бакі, а таксама цана двух начэй у трохзоркавых гатэлях у 35 эўрапейскіх сталіцах з 16 па 18 сьнежня.

Адпачынак у Менску абыдзецца ў 271 беларускі рубель (8 886 расійскіх). Зь іх 119,43 беларускага рубля прыпадае на пералёт, яшчэ 151,3 рубля - на гасьцініцу. Адзначаецца, што зэканоміць на авіябілетах атрымаецца толькі пры адпраўленьні з падмаскоўнага аэрапорта Жукоўскі.

На другім месцы апынулася Вільня — 357 беларускіх рублёў. Трэцюю пазыцыю займае Будапэшт - 365 беларускіх рублёў. Таксама ў дзесятку лідараў увайшлі Кіеў, Рыга, Браціслава, Прага, Хельсінкі, Бялград і Варшава.

Самай дарагой эўрапейскай сталіцай гэтай зімой прызнаны Бэрн. Агульны кошт адпачынку ацэньваецца ў 1 460 беларускіх рублёў.

lenta.ru/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт