Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Аўстрыя аднавілі эканамічнае ўзаемадзеяньне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.11.2016 17:36
Бакі аднавілі працу ўсіх інстытуцыянальных мэханізмаў супрацы.
pixabay.com/

Гэта вынік 13-га пасяджэньня беларуска-аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У МЗС Беларусі заявілі, што супрацоўніцтва з Аўстрыяй дынамічна й канструктыўна разьвіваецца апошнія гады ў розных сфэрах, у тым ліку ў палітыцы й эканоміцы.

Бакі аднавілі працу ўсіх інстытуцыянальных мэханізмаў эканамічнага ўзаемадзеяньня.

Пасяджэньне міжурадавай камісіі прайшло адначасова зь беларуска-аўстрыйскім бізнэс-форумам. Інтарэс да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве праявілі больш за сто беларускіх кампаній, а таксама каля 25 аўстрыйскіх.

Паводле МЗС/БелТА/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт