Logo Polskiego Radia
Print

Падаткавікі актывізуюць пошук дармаедаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.11.2016 15:32
Прагназуецца, што іх колькасьць можа сягнуць нават 400 тысяч чалавек.
Foto: pixabay.com

Падатковая інспэкцыя выкрыла ўжо каля 70 тысяч дармаедаў у краіне.

Улады прызнаюць статус "дармаеда" тым беларусам, хто ў мінулым годзе ўдзельнічаў у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў менш чым 183 дні. Такія асобы павінны заплаціць дзяржавы спэцыяльны збор. Паводле інфармацыі з падатковай службы, "дармаеды" ужо папоўнілі дзяржбюджэт на суму больш за 2,5 мільёна рублёў.

Тыя, хто атрымаў цяпер «лісты шчасьця» з падатковай, павінны разьлічыцца да паловы сьнежня.

Улады прагназуюць, што пад дзеяньне дэкрэта аб дармаедзтве падпадаюць каля 400 тысяч беларусаў.

Паводле tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт