Logo Polskiego Radia
Print

ЭГУ шукае новага рэктара

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.11.2016 15:21
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) у Вільні абвясьціў пра пачатак конкурсу на пасаду рэктара.
commons.wikimedia.org/public domain

Міжнародны конкурс будзе ажыцьцяўляцца ад імя ЭГУ кансалтынгавым агенцтвам Mercuri Urval пад эгідай Швэдзкага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне разьвіцьця. Чакаецца, што новы рэктар заступіць на пасаду ў першай палове 2017 году.

Адабраны кандыдат будзе працаўладкаваны на 5 гадоў. «Асноўная задача рэктара — дзейнічаць ад імя ўнівэрсытэту і прадстаўляць ягоныя інтарэсы. Рэктар нясе адказнасьць перад Кіроўнай радай, а таксама наўпрост узаемадзейнічае з супрацоўнікамі адміністрацыі, кіруе шматнацыянальным акадэмічным і адміністрацыйным калектывам. Рэктар ёсьць цэнтральнай фігурай у структуры кіраваньня ўнівэрсытэтам; ён забясьпечвае, што інтарэсы ўсёй унівэрсытэцкай супольнасьці бяруцца пад увагу Кіроўнай радай у працэсе прыняцьця рашэньняў», — гаворыцца ў прэсавым рэлізе ЭГУ.

Апошні тэрмін падачы намінацыяў і заявак — 30 сьнежня да 12:00 паводле цэнтральнаэўрапейскага часу.

svaboda.org/яс

tags: ЭГУ
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт