Logo Polskiego Radia
Print

У Салігорскім і Лагойскім раёнах некаторыя пасяленьні засталіся без сьвятла

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.11.2016 11:12
На 20 лістапада ў Беларусі сыноптыкі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі ў сувязі зь неспрыяльным надвор’ем.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Салігорскім і Лагойскім раёнах некаторыя населеныя пункты засталіся без электрычнасьці. Паводле стану на 6.00 нядзелі без сьвятла былі 15 населеных пунктаў у Лагойскім раёне, абясточаныя таксама стаялі 2 малочна-таварныя фэрмы. У Салігорскім раёне сьвятла не было ў вёсцы Севярыны, паведамляе Менскае абласное ўпраўленьне МНС.

На 20 лістапада ў Беларусі сыноптыкі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі ў сувязі зь неспрыяльным надвор’ем з дажджамі і моцным ветрам.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт