Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі ўрад ставіць на малы й сярэдні бізнэс

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.11.2016 09:59
Улады хочуць, каб гэты сэктар выпрацоўваў 2,5% ВУП краіны.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Малы і сярэдні бізнэс сёньня - гэта магутная эканамічная сіла, якая дае больш за 24% ВУП, 28,5% падатковых паступленьняў, 26,5% экспарту. Тут працуе кожны трэці беларус.

Беларускі ўрад вельмі зацікаўлены ў разьвіцьці дадзенага сэктара эканомікі. У 2017 годзе за кошт стварэньня і разьвіцьця МСП беларуская эканоміка павінна прырасьці не менш чым на 0,8% ВУП, плянуюць чыноўнікі. У 2020 годзе прырост ВУП за кошт малога й сярэдняга бізнэсу павінен скласьці да 2,5%, - заявіў кіраўнік беларускага ўраду Андрэй Кабякоў на цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года».

Разам з тым, чыноўнік папярэдзіў прадпрымальнікаў, што прынцып свабоднай канкурэнцыі не павінен разумецца як уседазволенасьць. Павінен быць канкурэнтны рынак з роўнымі магчымасьцямі для кожнага рэалізаваць свае ініцыятывы. Правілы на гэтым рынку будуць дзейнічаць жорсткія, заявіў беларускі прэм'ер.

Паводле tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт