На Піншчыне зарэгістраваны Цэнтар гендэрных і прававых адносін
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.11.2016 12:02
Установа зоймецца вырашэньнем пытаньняў роўнасьці, дыскрымінацыі, а таксама гендэрнай асьветай.
Заснавальніца Цэнтру гендэрных і прававых адносін Ангеліна СевярынФота: Вясна
Пра гэта паведамляе Асамблея НДА Беларусі.
Пакуль установа можа пахваліцца рэгістрацыяй у Пінскім раённым выканкаме. Дзейнасьць і рэалізацыя ідэй – наперадзе. Гэта, у першую чаргу, знаёмства людзей з паняцьцем гендэра, расповеды пра стэрэатыпы й забабоны, іх уплыў на жыцьцё. Таксама ў плянах Цэнтру значыцца правядзеньне ў Пінску тэматычных выстаў.
Установа распаўсюдзіць сваю дзейнасьць на Пінскі, Лунінецкі, Іванаўскі раёны, і асабліва на студэнтаў і студэнтак Палескага ўнівэрсытэту, дзе навучаецца моладзь з усёй Беларусі. Заснавальніца Цэнтру Ангеліна Севярын спадзяецца, што з цягам часу пакрыцьцё дзейнасьці ўстановы пашырыцца ня толькі на тэрыторыю Берасьцейскай вобласьці.
Заяўленымі ў назьве прававымі пытаньнямі Цэнтар гендэрных і прававых адносін зоймецца, калі да працы НДА далучыцца юрыст. Пакуль гэтая пасада вакантная.
Вясна/ав