Logo Polskiego Radia
Print

У Слоніме не прадоўжылі кантракту з маладой выкладчыцай музыкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2016 17:58
Паводле зваольненай, прычынай стала яе нежаданьне купляць лятарэйныя білеты й выпісваць газэты.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў не прадоўжылі кантракту з маладой выкладчыцай скрыпкі Вольгай Наўгародскай. Так вырашыла адміністрацыя навучальнай установы. Паводле Вольгі, галоўнай прычынай стала тое, што яна не жадала купляць лятарэйныя білеты «Скарбніца» й «Прынёманская», якія пастаянна прымушаюць распаўсюджваць сярод пэдагогаў, а таксама падпісвацца на тыя выданьні, якія ёй не падабаюцца.

Вольга Наўгародская толькі два гады адпрацавала выкладчыцай скрыпкі ў Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў. За гэты час яна разам з мужам сталі даволі вядомымі ў Слоніме людзьмі, якія актыўна прымаюць удзел у розных мерапрыемствам, конкурсах, займаюцца фотасправай. Вольга стварыла струнны квартэт «Вяронія», наладзіла некалькі канцэртаў, прысьвечаных Моцарту, Баху.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт