У 2015 годзе 82 тыс. беларусаў атрымалі від на жыхарства ў ЭЗ
У 2015 годзе крыху больш за 82 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Эўразьвязе. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Эўрастата, апублікаваныя 27 кастрычніка. Пры гэтым з агульнай колькасьці беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў ЭЗ, 75 тысяч выбралі для пражываньня Польшчу.
Сярод тых, хто часьцей за ўсё атрымлівае від на жыхарства ў Эўропе, знаходзяцца ўкраінцы (каля 500 тысяч чалавек), жыхары ЗША (261 тысяча), а таксама кітайцы (167 тысяч). У гэтым сьпісе беларусы займаюць сёмае месца, апярэджваючы Расею (73,5 тысячы), адзначаецца ў справаздачы.
Што тычыцца прычын атрыманьня віду на жыхарства, беларусы найчасьцей пазначаюць рубрыку «іншыя прычыны» (такі варыянт паказалі 84% чалавек). 7,2% пераехалі на працу, 4,7% – для атрыманьня адукацыі, 3,7% – па сямейных абставінах. У гэтым жа час украінцы едуць у ЭЗ у асноўным у пошуках працы (75%), каля 60% кітайцаў і 30% амэрыканцаў атрымліваюць у эўрапейскіх краінах адукацыю.
У 2015 годзе крыху больш за 82 тысячы беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Эўразьвязе. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Эўрастата, апублікаваныя 27 кастрычніка. Пры гэтым з агульнай колькасьці беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў ЭЗ, 75 тысяч выбралі для пражываньня Польшчу.
Сярод тых, хто часьцей за ўсё атрымлівае від на жыхарства ў Эўропе, знаходзяцца ўкраінцы (каля 500 тысяч чалавек), жыхары ЗША (261 тысяча), а таксама кітайцы (167 тысяч). У гэтым сьпісе беларусы займаюць сёмае месца, апярэджваючы Расею (73,5 тысячы), адзначаецца ў справаздачы.
Што тычыцца прычын атрыманьня віду на жыхарства, беларусы найчасьцей пазначаюць рубрыку «іншыя прычыны» (такі варыянт выбралі 84% чалавек). 7,2% пераехалі на працу, 4,7% – для атрыманьня адукацыі, 3,7% – па сямейных абставінах. У гэтым жа час украінцы едуць у ЭЗ у асноўным у пошуках працы (75%), каля 60% кітайцаў і 30% амэрыканцаў атрымліваюць у эўрапейскіх краінах адукацыю.
Тэлеграф/ав