Галоўны прыз кінафэстывалю Bulbamovie заваяваў фільм «Душы мёртвыя»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.10.2016 12:12
Лепшай анімацыйнай стужкай журы прызнала карціну Івана Гапіенка «Дзеці будучага сьпяць».
Галоўны прыз кінафэстывалю Bulbamovie заваяваў фільм «Душы мёртвыя»
Паўгадзінная мастацкая стужка «Душы мёртвыя» Віктара Красоўскага заваявала галоўны прыз шостага фэстывалю новага беларускага кіно Bulbamovie – залатую бульбіну, як лепшы гульнявы фільм. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 22 кастрычніка ў сталічным арт-кінатэатры «Тытан».
Лепшай анімацыйнай стужкай журы прызнала карціну Івана Гапіенка «Дзеці будучага сьпяць». Гэтая ж праца атрымала ўзнагароду за лепшы гук. Прыз глядацкіх сымпатый прысуджаны карціне «Вянок» Паўла Нядведа.
Анімацыйная стужка «Ламбэрсек і даярка» Анатоля Тадорскага, а таксама мастацкая карціна «Двадцатьшестнадцать» Андрэя Крывіцкага й Дзьмітрыя Рахоўскага была адзначана адмысловымі прызамі журы, перадае БелаПАН.
Шосты фэстываль новага беларускага кіно Bulbamovie адкрыўся ў Менску ўвечары 21 кастрычніка. У праграму кінафоруму былі ўключаныя 24 мастацкіх, дакумэнтальных і анімацыйных стужак. Кінафэстываль быў ініцыяваны ў 2011 годзе групай беларускіх кінэматаграфістаў і кінакрытыкаў як альтэрнатыва дзяржаўным кінафэстывалям, што праводзяцца ў Беларусі. Да 2014 года ён праводзіўся ў Варшаве, у 2015 годзе пераехаў у Менск.
Паўгадзінная мастацкая стужка «Душы мёртвыя» Віктара Красоўскага заваявала галоўны прыз шостага фэстывалю новага беларускага кіно Bulbamovie – залатую бульбіну, як лепшы гульнявы фільм. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 22 кастрычніка ў сталічным арт-кінатэатры «Тытан».
Лепшай анімацыйнай стужкай журы прызнала карціну Івана Гапіенкі «Дзеці будучага сьпяць». Гэтая ж праца атрымала ўзнагароду за лепшы гук. Прыз глядацкіх сымпатый прысуджаны карціне «Вянок» Паўла Нядведа.
Анімацыйная стужка «Ламбэрсек і даярка» Анатоля Тадорскага, а таксама мастацкая карціна «Дваццацьшаснаццать» Андрэя Крывіцкага й Дзьмітрыя Рахоўскага была адзначана адмысловымі прызамі журы, перадае БелаПАН.
Шосты фэстываль новага беларускага кіно Bulbamovie адкрыўся ў Менску ўвечары 21 кастрычніка. У праграму кінафоруму былі ўключаныя 24 мастацкіх, дакумэнтальных і анімацыйных стужак. Кінафэстываль быў ініцыяваны ў 2011 годзе групай беларускіх кінэматаграфістаў і кінакрытыкаў як альтэрнатыва дзяржаўным кінафэстывалям, што праводзяцца ў Беларусі. Да 2014 года ён праводзіўся ў Варшаве, у 2015 годзе пераехаў у Менск.
Беларускі партызан/ав