Беларускія татары папрасілі вярнуць цягнік зь Менска ў Казань
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.10.2016 14:09
У Менску прайшла сустрэча прэзыдэнта Татарстана з прадстаўнікамі татарскіх грамадзкіх арганізацый.
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня фота: Беларуская чыгунка
Беларускія татары папрасілі вярнуць цягнік зь Менска ў Казань, які курсіраваў раней. У сталіцы Беларусі прайшла сустрэча прэзыдэнта Рэспублікі Татарстан Рустама Мініханава з прадстаўнікамі татарскіх грамадзкіх арганізацый. Удзельнікі сустрэчы сказалі госьцю з Татарстана, што хацелі б наведаць яго рэспубліку, паўдзельнічаць у фэстывалях і сьвятах.
У Менску Рустам Мініханаў, які знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візытам, сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і наведае шэраг прадпрыемстваў.
эўрарадыё/вс