На канцэрце ў Гомелі Brutto будзе сьпяваць таксама апошнія гіты «Ляпісаў»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.10.2016 17:49
Зараз Brutto з праграмай Double Hot знаходзіцца ў туры па Паўночнай Амэрыцы.
Гурт BruttoФота: суполка Brutto ў сацыяльных сетках
На першым у гісторыі канцэрце ў Беларусі - 29 кастрычніка ў Лядовым палацы Гомеля - гурт Brutto прадставіць праграму Double Hot, у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама многія кампазыцыі «Ляпіса Трубяцкога» апошніх дзесяці гадоў.
У Гомель Brutto прывязе тры фуры сьветлавога абсталяваньня й дзьве фуры гукавой тэхнікі, рыхтуюцца новыя відэапраекцыі. Да групы далучылася духавая сэкцыя, і гэта, абяцаюць арганізатары, не адзіны сюрпрыз, які чакае гледачоў у горадзе на Сожы.
Зараз Brutto з праграмай Double Hot знаходзіцца ў туры па Паўночнай Амэрыцы. Група ўжо з аншлягамі выступіла ў Бостане, Нью-Ёрку, Чыкага й Таронта, усяго заплянавана дзевяць канцэртаў.
naviny.by/вс