Logo Polskiego Radia
Print

Тры абаронныя прадпрыемствы ўвайшлі ў топ-10 самых прыбытковых

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.10.2016 13:56
У першым паўгодзьдзі 2016 года ААТ «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» атрымала самы высокі паказчык па чыстым прыбытку.
Звышцяжкі аўтацягнік МЗКЦ-741351, распрацаваны для арміі ААЭ, фота: volatdefence.com
Звышцяжкі аўтацягнік МЗКЦ-741351, распрацаваны для арміі ААЭ, фота: volatdefence.com фота: volatdefence.com

Тры арганізацыі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта ўвайшлі ў топ-10 самых прыбытковых прадпрыемстваў Беларусі за першае паўгодзьдзе 2016 года, паведаміў БелаПАН прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Ўладзімір Лаўранюк са спасылкай на дадзеныя Міністэрства фінансаў.

Ён адзначыў, што самыя пасьпяховыя арганізацыі, якія ўваходзяць у сыстэму Дзяржкамваенпрама, у параўнаньні зь першым кварталам не зьмяніліся, аднак кожная зь іх нарасьціла абʼём прыбытку.

Як вынікае са справаздачы Мінфіна, у першым паўгодзьдзі 2016 года ААТ «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» атрымала самы высокі паказчык па чыстым прыбытку ў параўнаньні зь іншымі адкрытымі акцыянэрнымі таварыствамі Дзяржкамваенпрама й разьмясцілася на шостым месцы з паказчыкам у 500,8 млрд недамінаваных рублёў.

Сёмым па памеры чыстага прыбытку зьяўляецца ААТ «Пеленг», якое атрымала па выніках паўгодзьдзя 317,7 млрд рублёў.

У топ-10 найбольш прыбытковых ААТ таксама ўвайшоў Менскі завод колавых цягачоў (280,3 млрд рублёў), які разьмясьціўся на восьмым месцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт