Logo Polskiego Radia
Print

На Лідчыне ўшанавалі памяць сьвятара Мікалая Ўсьціновіча

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.10.2016 07:03
Пасьля вайны ён па ілжывым даносе быў арыштаваны й сасланы на 25 гадоў.
фота: Радыё Рацыя

У Сьвята-Пакроўскай царкве вёскі Ганчары Лідзкага раёну ўшанавалі памяць сьвятара Мікалая Ўсьціновіча, які шмат гадоў аддаў служэньню ў гэтым прыходзе. Часы яго служэньня выпалі на самы цяжкі пэрыяд у гісторыі мінулага стагодзьдзя – на Другую сусьветную вайну й пасьляваенны пэрыяд.

У час вайны сьвятар умела наладзіў кантакты як з акупацыйнымі ўладамі, так і з партызанамі, чым выратаваў шмат жыцьцяў сваіх прыхаджан. Пасьля вайны па ілжывым даносе быў арыштаваны й сасланы на 25 гадоў. Пазьней прысуд быў заменены на 7 гадоў лягеру. Пасьля вяртаньня зь Сібіры айцец Мікалай працягнуў служыць вернікам Гарадзенскай вобласьці.

У Свята-Пакроўскай царкве прайшла паніхіда па айцу Мікалаю Ўсьціновічу з нагоды 100-й гадавіны з дня яго нараджэньня. Архіепіскап Лідзкі й Смаргонскі Парфірый асьвяціў памятную шыльду на будынку царквы. Пасьля гэтага адбылася ліція на магіле протаіерэя ў Лідзе, памятная вечарына й літаратурныя чытаньні. Закончыліся памятныя мерапрыемствы канцэртам хораў цэркваў Лідзкага благачыньня.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт