З 1 кастрычніка ў Беларусі падаражэюць цыгарэт
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.09.2016 11:03
Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт „Pall Mall”і „Kent” падаражэюць на 5 капеек.
pixabay.com/Public Domain CC0
Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Рост цэнаў закране прадукцыю ААТ „Гарадзенская тытунёвая фабрыка „Нёман”. Так, некаторыя віды цыгарэт „Pall Mall” стануць даражэйшыя на 5 капеек, на такую ж суму падаражэюць асобныя цыгарэты „Kent”. На 15 капеек будуць каштаваць больш некаторыя віды цыгарэт „Luckies” і „Vogue”.
Вырастуць цэны й на імпартныя цыгарэты. Так, некаторыя віды „Dunhill” стануць даражэйшыя на 5 капеек, „Davidoff” - на 10 капеек.
Беларускія вытворцы й імпартэры цыгарэт маюць права штомесяц дэкляраваць максымальныя розьнічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
belta.by/аз