Logo Polskiego Radia
Print

Шматдзетны бацька з Жабінкі атрымаў спэцыяльную ўзнагароду УЭФА

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.09.2016 16:58
Юрыя Бялецкага, бацьку чатырох дзяцей, прызналі “Найлепшым лідэрам”.
fot. uefa.com

Юрыя Бялецкага, бацьку чатырох дзяцей, прызналі “Найлепшым лідэрам” — ён стварыў для мясцовых дзяцей умовы для гульні ў футбол і сустрэчаў з камандамі аднагодак зь іншых гарадоў краіны. Уладальнікі прызоў УЭФА ў розных намінацыях былі названыя падчас пазачарговага кангрэсу арганізацыі ў Атэнах, на якой падводзіліся вынікі Дня масавага футболу.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай фэдэрацыі футболу, у Жабінцы раней не было ўмоваў для заняткаў футболам для дзяцей і даводзілася вазіць іх на трэніроўкі ў іншы горад. Юрый Бялецкі стварыў дзіцячую каманду, каб яго старэйшыя дзеці маглі займацца гэтым відам спорту. Цяпер у Жабінцы ёсьць зарэгістраваная як грамадзкае аб’яднаньне каманда, у якой трэніруюцца каля 60 хлопцаў.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт