Logo Polskiego Radia
Print

Расея ўнесла соль пад эмбарга, Беларусь можа нарасьціць яе пастаўкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2016 10:57
У 2015 годзе зь Беларусі ў Расею паставілі 646 тыс. тон солі, зарабіўшы на гэтым 36,7 млн даляраў.
pixabay.com

Улады Расеі ўключылі соль у сьпіс санкцыйных прадуктаў. Санкцыі пачнуць дзейнічаць у лістападзе. Беларускія экспэрты лічаць, што пасьля гэтага Беларусь можа павялічыць пастаўкі паваранай солі на расейскі рынак.
Адпаведная пастанова ўрада РФ было апублікаваная 13 верасьня. З 1 лістапада гэтага года ў сьпіс харчовага эмбарга будзе ўнесеная соль, уключаючы сталовую й дэнатураваную, а таксама чысты хлярыд натрыю й марская вада. Іх пастаўкі з ЗША, Эўразьвязу, Канады, Аўстраліі й іншых краін і рэгіёнаў будуць абмежаваныя.

Беларуская соль займае другую пазыцыю ў расейскім імпарце, саступаючы толькі Ўкраіне. На яе долю прыпадае больш за траціну паставак. Так, у 2015 годзе зь Беларусі ў Расею паставілі 646 тыс. тон солі, зарабіўшы на гэтым 36,7 млн даляраў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт