Андрэй Праневіч выйграў золата ў фэхтаваньні ў Рыё
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.09.2016 09:11
Беларус выйграў залаты мэдаль у спаборніцтвах па фэхтаваньні сярод шпажыстаў-калясачнікаў.
PAP/EPA/THOMAS LOVELOCK/OIS/IOC/HANDOUT
Беларус Андрэй Праневіч выйграў залаты мэдаль у спаборніцтвах па фэхтаваньні сярод шпажыстаў-калясачнікаў.
Праневіч спачатку пасьпяхова пераадолеў групавы этап, а затым на стадыі плэй-оф па чарзе выйграў сутычкі ў брытанца Дзімітры Куцьці (15:13), украінца Алега Навуменкі (15:8), а ў фінале вырашальным уколам перамог іракца Алі Амара (15:14). Такім чынам, Праневіч стаў другім беларускім чэмпіёнам Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра пасьля плыўца Ігара Бокія. Гэты мэдаль стаў шостым для Беларусі на Гульнях у Рыё (4-0-2), а беларуская каманда перамясьцілася на 16-ы радок у мэдальным заліку.
радыё рацыя/вс