Logo Polskiego Radia
Print

Ігар Бокій заваяваў сваю трэцюю медаль на Паралімпіядзе ў Рыё

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.09.2016 13:15
22-гадовы спартсмэн зьяўляецца ўладальнікам ужо 9 мэдалёў Паралімпіяд.
pixabay.com

Беларускі спартсмэн стаў бронзавым прызёрам у плаваньні на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі SB13. Да гэтага ў Ігара былі ў Рыё дзьве залатыя ўзнагароды.

У фінальным заплыве Ігар Бокій паказаў час 1 хвіліна 6,71 сэкунды. Сярэбраныя мэдалі атрымалі адразу два атлеты, якія паказалі аднолькавы час (1.04,94) – украінец Аляксей Фядына й Фірдаўсбэк Мусабекаў з Узбэкістана.

22-гадовы Ігар Бокій зьяўляецца ўладальнікам ужо 9 мэдалёў Паралімпіяд. У Лёндане-2012 на яго рахунку было 5 залатых і 1 сярэбраная ўзнагарода, у Рыё-2016 ён ужо заваяваў 2 залатыя й 1 бронзавы мэдалі.

Усяго ў актыве Беларусі на Паралімпіядзе-2016 4 мэдалі (2, 0, 2). Акрамя бронзы й двух залатых узнагарод Ігара Бокія (ён стаў чэмпіёнам на 100 м батэрфляем і на 200 м комплексным плаваньнем), ёсьць яшчэ бронза кідальніка дзіды Аляксандра Трыпуці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт