Logo Polskiego Radia
Print

Адчынілася фотавыстава да Дня беларускай вайсковай славы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.09.2016 17:23
З нагоды 502-й гадавіны слаўнай перамогі беларускай зброі ў цэнтральнай сядзібе БНФ.

З нагоды 502-й гадавіны слаўнай перамогі беларускай зброі ў цэнтральнай сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) распачала працу выстава фатаздымкаў пра тое, як адзначаўся Дзень беларускай вайсковай славы ў беларускай сталіцы ў 90-я гады. У той час сьвята мела ўсе шанцы стаць дзяржаўным.

На фотаздымках урачыстасьцяў можна пазнаць культурніцкіх дзеячаў ды палітыкаў. Сярод удзельнікаў сьвяткаваньняў: Рыгор Барадулін, Мікола Купава, Уладзімір Пузыня, Яўген Кулік, Лявон Баршчэўскі, Юры Хадыка, Уладзімір Вішнеўскі, Валянціна Якімовіч.

Экспазыцыя падрыхтаваная Цэнтрам дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі на падставе матэрыялаў фатографа Ўладзімера Сапагова, які пайшоў з жыцьця чатыры гады таму. Фотаархіў, які адлюстроўвае шмат гістарычных момантаў, удалося выратаваць, дзякуючы сябру фатографа – Міхаілу Мякішу.

Выстава працуе з панядзелка па пятніцу з 10 да 20 гадзін.

Прэс-служба БНФ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт