У Беларусі пачаліся выбары сэнатараў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.08.2016 13:21
Выбарчая кампанія ў Савет Рэспублікі пройдзе з 25 жніўня па 13 верасьня.
Фота: БелТА
Не пазьней за 35 дзён да заканчэньня паўнамоцтваў цяперашняга Савета.
Выбары сэнатараў праводзяцца праз тайнае галасаваньне на пасяджэньнях мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласьці ды Менскага гарсавета.
ЦВК агучыць вынікі выбараў сябраў Савета Рэспублікі і зарэгіструе выбраных сэнатараў не пазьней за 30 верасьня.
Савет Рэспублікі – верхняя палата беларускага парлямэнту. У яе склад уваходзяць 64 сэнатары. Мясцовыя Саветы (і Менскі гарадзкі) выбіраюць 56 чальцоў: па 8 ад кожнай вобласьці і Менска. Яшчэ 8 сэнатараў назначае прэзыдэнт.
Паводле Белта/юл