Беларускі кіраўнік плянуе наведаць у верасьні Кітай
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
18.08.2016 17:30
На думку Лукашэнкі, інтэнсыфікацыя кантактаў паміж дзьвюмя краінамі назіраецца ва ўсіх без выключэньня сфэрах.
www.belta.by
У канцы верасьня Аляксандар Лукашэнка плянуне наведаць Кітай з дзяржаўным візытам. Пра гэта кіраўнік дяржавы заявіў падчас перамоваў з чальцом палітбюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Кітая. Галава дзяржавы падкрэсьліў, што чакае асабістай сустрэчы са страршынём КНР Сі Цзіньпінам.
На думку Лукашэнкі, інтэнсыфікацыя кантактаў паміж дзьвюмя краінамі назіраецца ва ўсіх без выключэньня сфэрах. Так, праведзены ў траўні мінулага года беларуска-кітайскі форму прыдаў новы імпульс наладжваньню міжрэгіянальных сувязяў. З боку кітайскіх рэгіёнаў праяўляецца ўсё большы інтарэс да цеснага супрацоўніцтва.
Белта/нг