Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.07.2016 21:58
Сымбалічна, што якраз у 2017 годзе будзе адзначацца й 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня.
tbm-mova.by
Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк, паведаміла намесьнік прэмʼер-міністра Беларусі Натальля Качанава.
Віцэ-прэмʼер адзначыла, што сёлета маштабнае сьвята прыме Рагачоў, у наступным сталіцай Дня пісьменства стане Полацк, і нягледзячы на тое, што тут праходзіла сьвята ўжо не адзін раз.
Сымбалічна, што якраз у 2017 годзе будзе адзначацца й 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня, і ў Полацку нарадзіўся Францыск Скарына, зазначыла Качанава.
На думку Качанавай, Полацк павінен стаць турыстычнай Мэкай і для гэтага ёсьць усё неабходнае. Пры гэтым яна адзначыла, што ня ўсе абʼекты, цікавыя турыстам, задзейнічаны ў поўнай меры.
«Усё, што трэба для разьвіцьця турызму, у Полацку ёсьць. Гэта вельмі важны зь гістарычнага пункту погляду горад, тут знаходзяцца славутасьці, якія могуць прыцягнуць вялікую колькасьць турыстаў», – лічыць яна.
паводле белапан/вс