Logo Polskiego Radia
Print

Выстава іконаў пройдзу ў «Пружанскім палацыку»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.07.2016 12:55
У музэі-сядзібе адбудзецца вэрнісаж выставы «Прыпавесьці» майстар-клясаў іканапісу ў польскім Навіцы.

22 ліпеня а 16-й гадзіне ў Музэі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбудзецца вэрнісаж выставы «Прыпавесьці» Міжнародных майстар-клясаў іканапісу ў польскім Навіцы.

З 2009 года Таварыства сяброў Навіцы разам з Кафэдрай сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва арганізоўвае ў Навіцы (Малапольскае ваяводзтва), у цэнтры Братэрства грэка-каталіцкай моладзі Сарэпта, пленэры для мастакоў, якія абапіраюцца на традыцыі царкоўнага мастацтва. Запрашаючы мастакоў з Польшчы, Украіны, Славакіі, Беларусі й Грузіі, арганізатары зьвяртаюць увагу на агульныя крыніцы натхненьня творцаў, што на парозе ХХІ стагодзьдзя займаюцца сакральнай тэматыкай.

У першыя гады навіцкія пленэры былі своеасаблівым экспэрымэнтам, што заключаўся ў стварэньні прасторы для сустрэчы творцаў з розных канфэсій, якіх аб’ядноўвае захапленьне іконай як жывым вобразам. З цягам гадоў яны прынялі форму, якая гаворыць пра іх выключны характар, а кола асоб, што займаюцца іх рэалізацыяй, пашырылася на мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, кансэрватараў і архітэктараў.

Прадстаўленыя на выставе працы зьявіліся падчас двухтыднёвага пленэра, у якім удзельнічала 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Летувы й Грузіі.
Выстава будзе працаваць да 14 жніўня 2016 года.

Польскі інстытут у Менску/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт