Logo Polskiego Radia
Print

Губарэвіч патрабуе бясплатных парковак у Менску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.07.2016 14:19
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» зьвярнуўся з прапановай зрабіць паркоўкі бясплатнымі, пакуль за іх немагчыма будзе расплочвацца новымі грашыма.
Photo: www.minsknews.by

Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч зьвярнуўся ў Менгарвыканкам з прапановай зрабіць паркоўкі ў горадзе бясплатнымі, пакуль за іх немагчыма будзе расплочвацца новымі грашыма.

Электронны зварот дасланы ў Менгарвыканам. «У Менску шэраг грамадзкіх парковак абсталяваныя кропкамі збору й аплаты за парковачнае месца. Практычна ўсе яны, па стане на 13 ліпеня, працягваюць прымаць толькі купюры старога ўзору», — адзначыў Губарэвіч у звароце.

Губарэвіч прапанаваў да моманту пераводу аўтаматаў збору й аплаты за парковачнае месца на новыя грошы, паркаваньне перавесьці ў бясплатны рэжым, або неадкладна забясьпечыць прыём грошаў абодвух узораў (BYN i BYR).

Юрась Губарэвіч тлумачыць, што фактычна ўлады не прадстаўляюць паслугі належнай якасьці. «Ад кавы з апарата я магу адмовіцца, але ад аплаты паркоўкі пасьля таго, як заехаў за шлагбаум, не, — дадаў Губарэвіч. — Праблема патрабуе неадкладнага вырашэньня, нават і коштам таго, што на нейкі час паркоўкі стануць бясплатнымі».

Па словах палітыка, ён распачаў збор подпісаў пад зваротам.

Pyx.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт