Беларусь разьвівае шматбаковыя кантакты зь Кітаем
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.07.2016 12:45
Правінцыя Ганьсу падпісала ў Менску 8 пагадненьняў аб супрацы зь беларускімі партнэрамі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Правінцыя Ганьсу падпісала ў Менску 8 пагадненьняў аб супрацоўніцтве зь беларускімі партнэрамі. Дакумэнты заключаны па выніках праведзеных у Менску перагавораў віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна зь кітайскай дэлегацыяй на чале з сакратаром камітэта КПК правінцыі Ганьсу Ван Саньюнем, перадае карэспандэнт дзяржаўнага агенцтва „БелТА”.
Так, пагадненьне аб стратэгічным супрацоўніцтве падпісана паміж Міністэрствам архітэктуры й будаўніцтва Беларусі й будаўніча-інвэстыцыйнай карпарацыяй (холдынгам) правінцыі Ганьсу. Дакумэнты аб узаемадзеяньні падпісалі таксама беларускае ААТ „Лакафарба” й кітайскае ТАА „Ланьчжоу Юньсян Капітал”, ТАА „Тарасава” й гандлёва-прамысловая карпарацыя Цюань Шэн.
Дамовіліся таксама аб супрацоўніцтве Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт і Бальніца традыцыйнай кітайскай мэдыцыны правінцыі Ганьсу.
Акрамя таго, падпісана 4 беларуска-кітайскія пагадненьні аб кантактах паміж Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэтам і Ўнівэрсытэтам эканомікі й фінансаў горада Ланьчжоу, Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным унівэрсытэтам і Аграрным унівэрсытэтам правінцыі Ганьсу, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Аграрным унівэрсытэтам правінцыі Ганьсу, паміж Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэтам і Ўнівэрсытэтам эканомікі й фінансаў горада Ланьчжоу.
Беларуска-кітайскія бакі выказалі ўпэўненасьць, што падпісаньне гэтых дакумэнтаў будзе садзейнічаць умацаваньню беларуска-кітайскіх кантактаў.
belta.by/аз