Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыя склала на актывіста Паўла Вінаградава адміністрацыйныя пратаколы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.07.2016 16:24
Прычынай адміністрацыйнага перасьледу стала акцыя, якую «Zмена» правяла ў Менску 26 чэрвеня.
Павел ВінаградаўПавел Вінаградаўфота: Эўрарадыё

Сталічная міліцыя склала ў дачыненьні да актывіста моладзевай ініцыятывы «Zмена» Паўла Вінаградава адміністрацыйныя пратаколы ў сувязі зь несанкцыянаванай акцыяй у Менску й абразай службовай асобы.

Адміністрацыйны працэс пачаты 1 ліпеня, калі Вінаградаў, які знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам, зьявіўся адзначыцца ў Маскоўскае РУУС сталіцы.

Прычынай адміністрацыйнага перасьледу стала акцыя, якую «Zмена» правяла ў Менску 26 чэрвеня. На мосьце перад уездам у горад зь берасьцейскай трасы была вывешаная гірлянда з 20 бел-чырвона-белых сьцягоў, а на прыпынках па вуліцы Ўманскай і па вуліцы Раманаўская Слабада – сьцягі й плякаты з выявай Вінаградава, які паказвае сярэдні палец, і надпісам «Дзякуй за нагляд». Такім чынам «Zмена» адрэагавала на тое, што 7 чэрвеня суд Маскоўскага раёна Менска ўсталяваў над Вінаградавым паўгадавы прэвэнтыўны нагляд.

Паводле слоў Вінаградава, суд па яго адміністрацыйных справах можа адбыцца на наступным тыдні.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт