Logo Polskiego Radia
Print

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 ліпеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2016 17:37
Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт „Карона” вырастуць у цане на Br300-500.
pixabay.com/Public Domain CC0

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 ліпеня. Такая інфармацыя разьмешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах, паведамляе дзяржаўнае агенцтва „БелТА”.

Павелічэньне кошту закране прадукцыю ТАА „Тытунь-Інвэст”. Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт „Карона” вырастуць у цане на Br300-500, „LD” - на Br500 - 1,5 тыс., „Winston” - на Br500 - 1 тыс.

Вырастуць цэны й на імпартныя цыгарэты. Так, некаторыя віды „Sobranie” і „Davidoff” стануць даражэйшыя на Br1 тыс., „Richmond” - на Бр2 тыс.

Беларускія вытворцы й імпартэры цыгарэт маюць права штомесяц дэкляраваць максымальныя розьнічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

belta.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт