Працягласьць жыцьця ў Беларусі - 78,9 года ў жанчын і 68,6 года ў мужчын
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.06.2016 19:51
Найбольшая працягласьць – у Менску: жанчына ў сярэднім можа разьлічваць на 80,5 года жыцьця.
flickr.com/Garry Knight
Чаканая працягласьць жыцьця ў Беларусі дасягнула 78,9 года ў жанчын і 68,6 года ў мужчын. Гэтыя лічбы растуць пастаянна, але павольна.
Найбольшая працягласьць жыцьця – у Менску. Жыхарка сталіцы ў сярэднім можа разьлічваць на 80,5 года жыцьця. У мужчын у Менску лічба складае 71,1 года.
Найменшая працягласьць жыцьця фіксуецца на Віцебшчыне. Жанчыны тут жывуць 78 гадоў, а мужчыны – 67,4 года.
наша ніва/вс