Паркоўка ў менскіх дварах будзе платнай
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.06.2016 14:56
Менскі ўлады намераныя пазбавіцца ад транзытнага, гасьцявога транспарту ў дварах.
www.pixabay.com
Уезд у менскія двары стане платным. Жыхарам двароў будуць выдаваць спэцыяльныя рэзыдэнтныя карты, якія, дарэчы, таксама будуць платнымі.
Платныя паркоўкі зроблены для таго, каб у цэнтар не заяжджалі. Цяпер на чарзе пазбавіцца ад транзытнага, гасьцявога транспарту ў дварах.
Жыхарам выдадуць рэзыдэнтныя карты (з мінімальнай платай блізу 1 базавай адзінкі на год), і рэзідэнты змогуць імі скарыстацца, каб паркавацца каля дома. Гаворка ідзе не пра шлягбаум. Гэтыя двары не будуць закрывацца, яны застануцца вольнымі да доступу. Але толькі з рэзыдэнтнымі дазволамі можна будзе паркавацца бясплатна. Уладальнікам транзытнага і гасьцявога транспарту давядзецца плаціць па тарыфе платнай зоны паркоўкі, якая працуе, напрыклад, на Прывакзальнай плошчы. Кантралёр з пляншэтам будзе фатаграфаваць усе аўтамабілі, машыны рэзыдэнтаў яму пакажа праграма, астатнія аўтаматычна будуць уносіцца ў базу неплацельшчыкаў.
Цяпер у сталіцы налічваюцца 24 платныя паркоўкі. Колькасьць машына-месцаў у бліжэйшы час павялічаць да 2 тысяч. Плянуецца павялічыць і плату за кожную гадзіну стаянкі.
Хартыяʼ97/нг