Logo Polskiego Radia
Print

Мінэнэрга: Інцыдэнтаў падчас будаўніча-мантажных працаў на БелАЭС не было

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.06.2016 15:30
Паводле Мінэнэрга, узьвядзеньне Беларускай атамнай электрастанцыі вядзецца ў штатным рэжыме.
Daniel Jolivet/flickr.com

Ніякіх інцыдэнтаў падчас будаўніча-мантажных працаў на БелАЭС не было. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве энэргетыкі Беларусі, камэнтуючы заявы Дэпартамэнта дзяржаўнай бясьпекі Летувы. Улады суседняй краіны паведамілі, што правяраюць інфармацыю наконт магчымага інцыдэнту на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС у Астраўцы на мінулым тыдні.

Вільня сьцьвярджае, што новы інцыдэнт нашмат больш сур’ёзны, чым здарэньне ў красавіку, калі абрынулася апорная канструкцыя будынку ядзернага нагляду.

Паводле Мінэнэрга, узьвядзеньне Беларускай АЭС вядзецца ў штатным рэжыме, а кантроль за якасьцю працаў праходзіць у адпаведнасьці з вызначаным рэглямэнтам.

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт