Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія баскетбалісткі перайгралі зборную Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.06.2016 13:32
У складзе беларусак у спарынгу прыняла ўдзел распасоўніца Ліндсэй Хардзінг.

Баскетбалісткі зборнай Беларусі абыгралі каманду Польшчы ў першым хатнім спарынгу. Падапечныя Анатоля Буяльскага адразу захапілі ініцыятыву й на працягу ўсёй сустрэчы валодалі гульнявой перавагай. У выніку перамога зь лікам 78:68 (25:20, 20:19, 17:20, 16: 9).

У складзе беларусак у спарынгу прыняла ўдзел распасоўніца Ліндсэй Хардзінг, якая напярэдадні прыбыла ў Менск. Натуралізаваная амэрыканка ўзмацніла беларускую каманду, якой неўзабаве трэба будзе згуляць у кваліфікацыйным алімпійскім турніры ў Нанце.

Заключную праверку сіл перад выездам у Францыю зборная Беларусі правядзе 8 чэрвеня ў Менску ў другой кантрольнай сустрэчы з польскімі баскетбалісткамі. Гульня пройдзе ў сталічным Палацы спорту, пачатак у 18.00, а ўваход вольны.

белта/рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт