Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь будзе рамантаваць ваенную тэхніку Казахстана

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2016 17:34
У прыватнасьці, заключаны кантракт на выкананьне капітальнага рамонту й мадэрнізацыі самалёта Су-25.
Штурмавік Су-25 ВПС КазахстанаШтурмавік Су-25 ВПС Казахстанаcommons.wikimedia.org/Dmitriy Pichugin/GNU Free Documentation License GFDL 1.2

Беларускія прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу заключылі з казахстанскімі партнёрамі пагадненьні ў рамках выставы KADEX-2016. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі, Нацыянальная кампанія “Казахстан Інжынірынг” заключыла два значныя кантракты зь Беларусьсю.

У Беларусь будуць прадаваць казахстанскія цеплавізарныя камэры для прыцэльных комплексаў. Таксама заключаны кантракт на выкананьне капітальнага рамонту й мадэрнізацыі самалёта Су-25 з “558 Авіяцыйным рамонтным заводам” з пэрспэктывай арганізацыі такіх працаў на базе авіяцыйна-тэхнічнага цэнтра на тэрыторыі Казахстана.

На сёньня Ваенна-паветраныя сілы Казахстана налічваюць вельмі вялікі парк самалётаў Су-25. Іх будуць пераводзіць з аналягавых прыбораў на лічбавыя, што палепшыць тактыка-тэхнічныя паказнікі гэтых машын.

Цяпер Казахстан вядзе перамовы зь Беларусьсю пра падпісаньне пагадненьня па двух мабільных трэнажорах верталёта Мі-17.

tut.by/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт