Экалягічных актывістаў будуць судзіць за абарону жывёл
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.06.2016 11:59
Актывістаў «Экалягічнага Пошугу» і «Кошту жыцьця», якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля сталічнага цырку, чакаюць суды.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Актывістаў «Экалягічнага Пошугу» і руху «Кошт жыцьця», якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля сталічнага Дзяржцырку 17 красавіка, чакаюць суды.
У судзе Партызанскага раёна Менска на 2 чэрвеня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў Вячаслава Касінерава (9-00), Яны Каралёвай (9-20) і Юрыя Пучылы (11-10), Максімільяна Бойчанкі (9-40), Арцёма Каралёва (10-10) і Дар’і Тылецкай (10-50). Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.
Частка ўдзельнікаў пікету, які адбыўся 17 красавіка, была з завязанымі тварамі, але іх апазнаваў супрацоўнік ГУБАЗу Ігар Луневіч, які асабіста прысутнічаў падчас акцыі.
17 красавіка напярэдадні цыркавога прадстаўленьня актывісты руху «Экалягічны пошуг» і «Кошт жыцьця» заклікалі байкатаваць цыркавое шоу з удзелам дрэсіраваных жывёл. Пікет працягваўся каля 20 хвілінаў. Неўзабаве да актывістаў «Экалягічнага пошугу» падышоў ахоўнік цырку. На месцы таксама аказаліся й людзі ў цывільнай вопратцы з відэакамэрамі.
Пазьней, у сярэдзіне траўня, супрацоўнікі міліцыі ўчынілі сапраўдную аблаву на ўдзельнікаў пікету.
Вясна/ав