Logo Polskiego Radia
Print

Працэсія на каталіцкае сьвята ў Менску

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.05.2016 15:44
Цягам усёй хады працэсii ўдзельнікаў вулічнай акцыi суправаджалі супрацоўнікі сілавых структур.
www.svaboda.org

У нядзелю, 29 траўня, у Менску адбылося масавае вулічнае шэсьце, арганiзаванае Каталiцкiм касьцёлам у Беларусі.

Вулічная працэсія, якая традыцыйна адбываецца ў апошнія дні траўня, была прымеркаваная да шанаванага касьцёлам сьвята Цела i Крывi Хрыста. Паводле традыцыi, якая трывае цягам дваццаці пяці гадоў, вернікі праходзяць цэнтральнымі вуліцамі Менску з абразамі, харугвамi, малiтвамi i духоўнымi сьпевамi.

Сёлета працэсія прайшла, як і ў мінулыя гады: людзі ішлі ходнікамі ад касьцёла Сьвятога Роха на Залатой горцы да Катэдральнага касьцёла на плошчы Свабоды. Падчас працэсii адбылiся таксама прыпынкi на малiтвы пры алтарах, усталяваных на плошчы Перамогi i Кастрычнiцкай плошчы.

Удзел у працэсii прынялi некалькі дзесяткаў сьвятароў, беларускія біскупы, а таксама каля пятнаццаці тысяч вернікаў.

Цягам усёй хады працэсii ўдзельнікаў вулічнай акцыi суправаджалі супрацоўнікі сілавых структур. Яны ня толькі пільнавалі дарожны рух, але таксама фiльмавалi ўдзельнікаў шэсьця. Вернiкам, якiя абуралiся такiм дзеяньнямі, пагражалi затрыманьнем.

Svaboda.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт