Працягваецца візыт Міхаіла Мясніковіча ў Індыю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.05.2016 10:31
Беларуская дэлегацыя абмяркуе, між іншым, адкрыцьцё сэрвіснага цэнтра БелАЗ у Нагпуры.
Photo:Sanyam Bahga/flickr.com/Commercial use allowed
10 траўня пачаўся афіцыйны візыт у Індыю беларускай парлямэнцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам, паведаміў тэлеканал ОНТ.
Пытаньні гатоўнасьці да візыту абмяркоўваліся ў Менску 5 траўня. Размова на нарадзе пад старшынствам Мясьніковіча ішла як пра парлямэнцкае вымярэньне, так і пра падрыхтоўку да правядзеньня ў рамках візыту бізнэс-форуму, паседжаньня сумеснай беларуска-індыйскай рабочай групы па тэкстылі й іншыя мерапрыемствы. Пра гэта паведаміла прэс-служба верхняй палаты парлямэнта Беларусі.
На нарадзе асаблівая ўвага была ўдзелена падвядзеньню вынікаў працы беларускіх прадпрыемстваў і кампаній па заключэньні кантрактаў і пагадненьняў у рамках візыту, а таксама абмеркаваньню падрыхтаванасьці да адкрыцьця сэрвіснага цэнтра БелАЗ у Нагпуры.
belapan.com/аз